Гарадскія Тэзісы

Мы арганізавалі Кангрэс Гарадскога Руху, каб разам пераадольваць перашкоды, з якімі мы не маглі справіцца, калі дзейнічалі лакальна ў нашых гарадах: перашкоды ў выглядзе дэфіцыту нацыянальнага прававога рэгулявання, дзяржаўнай палітыкі, інстытутаў і працэдур – гэта тое, што так неабходна гарадам. Гарады маюць патрэбу ў мудрай, даўгабачнай гарадской палітыцы і добрым законе, перадавой практыцы і стандартах. Неабходна, каб у гарадах жылося лепш, і каб рэалізоўваўся  патэнцыял ўстойлівага развіцця і грамадзянскай актыўнасці ў іх.

Кангрэс  Гарадскога Руху аб’ядноўвае арганізацыі, гарадскіх актывістак і актывістаў, якія падзяляюць перакананні адносна тэмы гарадоў і іх развіцця. Перакананні гэтыя складаюць наш агульны „гарадскі погляд”. Каштоўнасці, на якіх ён грунтуецца, гэта:

● Устойлівае развіццё ў духу Лейпцыгскай Хартыі 2007 года – трывалае, якое ахоўвае прастору, прыроду і іншыя рэсурсы, і скіраванае на паляпшэнне якасці жыцця людзей.
● Партыцыпацыйная гарадская дэмакратыя, якая забяспечвае жыхарам і жыхаркам суб’ектыўнасць, міма волі большасці, заснаваная на правах чалавека і абароне меншасцяў.
● Сацыяльная салідарнасць, якая забяспечвае роўныя магчымасці, справядлівыя грамадскія адносіны і гарантуе больш слабым падтрымку гарадской супольнасці.

ГАРАДСКІЯ ТЭЗІСЫ развіваюць гэтыя каштоўнасці і адносяцца да розных сфераў жыцця горада. Гэтымі перакананні мы кіраемся ў сваіх справах і працуем абапіраючыся на іх, яны – галоўныя для нас.

1. Гараджане і гараджанкі маюць неад’емнае права на горад.
Гэта права на выкарыстанне рэсурсаў горада і права на ўдзел у вырашэнні асноўных праблем горада яго жыхароў і жыхарак. Гэтых правоў не можна нас пазбавіць. Горад – для жыхароў, таму што з’яўляецца асяроддзем нашага жыцця, а бізнес, улада і палітыка павінны служыць нам і гораду.

2. Гарадская дэмакратыя  для нас –  гэта не толькі выбары, але і пастаянны ўдзел мясцовых жыхароў у рэальным прыняцці рашэнняў адносна лёсу горада, заснаваным на грамадзянскай адукацыі.
Каб партыцыпацыйная гарадская дэмакратыя магла добра працаваць, неабходна распрацоўка і ўкараненне неабходных працэсуальных інструментаў, такіх як мясцовыя рэферэндумы, ініцыятыва прыняцця рашэнняў жыхароў, ініцыятыўныя групы і грамадзянскія суды, партыцыпацыйнае планаванне, грамадскія слуханні, партыцыпацыйны бюджэт і іншыя.

3. Бюджэт горада павінен дакладна паказваць патрэбы і спадзяванні жыхароў, акрэсленыя падчас пастаяннага грамадзянскага дыялогу.
Разам з партыцыпацыйнымі (альбо грамадзянскімі) бюджэтамі, якія звязаныя з невялікай часткай гарадскіх фінансаў, жыхары павінны мець значны ўплыў на прыняцце рашэнняў аб буйных інвестыцыйных выдатках і доўгатэрміновых фінансавых планах горада.

4. Асноўным абавязкам гарадской супольнасці з’яўляецца клопат пра слабых яе сяброў і сябровак, якія адпавядаюць прынцыпам сацыяльнай справядлівасці.
У прыватнасці: супрацьдзеянне беднасці, ізаляцыі, бяздомнасці, падтрымка жыхароў, якія маюць патрэбу з  іншых прычын, абарона меншасцяў, якія падлягаюць дыскрымінацыі.

5. Горад павінен падтрымліваць мясцовы бізнес, які не заўсёды можа канкураваць з глабальнымі карпарацыямі.
Эканамічная рэсурсы жыхароў, асабліва тыя, што рэалізуюцца ў гандлі і сферы паслуг, спрыяюць мясцоваму назапашванню капіталу, развіццю і дабрабыту горада, а таксама стварэнню стабільных эканамічных сувязяў.

6. Хопіць непатрэбных дамоваў – дзейнасць, якая фінансуецца з гарадскіх дзяржаўных сродкаў, павінна быць паказальнай з пункту гледжання ўмоваў працы і заробку.
Гэта дазваляюць сацыяльныя палажэнні, якія закладзены ў тэндэрах  і  іх рэалізацыя – гэта абавязак уладаў.

7. Горад павінен забяспечваць кватэрамі, даступнымі для найбольшай групы сярэднезаможных жыхарак і жыхароў – памяшканні камунальныя і ў прыватных будынках.
Жыллёвая палітыка павінна гарантаваць сацыяльнае жыллё малазабяспечаным сем’ям, абараняць правы арандатараў, заангажоўваць горад ў фарміраванне даступных арэндных кватэр  і павышэнне якасці існуючага камунальнага рэсурсу. Хопіць манаполіі камерцыйнага будаўніцтва,  кватэр на продаж у крэдыт, што абмяжоўвае магчымасць набыцця жылля для вялікіх групаў насельніцтва.

8. Якасць жыцця гараджанак і гараджан залежыць ад аб’ёму, наяўнасці і ўзроўню дзяржаўных паслуг, якія павінен прадастаўляць горад. Часта не спрыяе гэтаму і іх прыватызацыя або камерцыялізацыя.
Дзяржаўныя паслугі ўключаюць у сябе транспартныя сістэмы і іншыя камунальныя паслугі, адукацыю, ахову здароўя, паслугі па дaглядзе, дабрабыт, масавы спорт і адпачынак, культуру, забавы і інш.

9. Устойлівае развіццё патрабуе аховы навакольнага асяроддзя, асабліва прыроднага, стан якога з’яўляецца важным фактарам, вызначальным ва ўмовах жыцця ў горадзе.
Асноўнымі выклікамі для «гарадской экалогіі» з’яўляюцца шум, забруджванне паветра і вады, эмісійная і марнатраўная энергетыка, транспарт, няправільнае выкарыстанне  рэсурсаў зямлі і вады, выкарыстанне зялёных тэрыторый пад будаўніцтва, змяншэнне дрэў, павелічэнне непадзеленых і непераапрацаваных адходаў.

10. Збалансаваны  транспарт павінен грунтавацца на якаснай сістэме шырокадаступнага грамадскага транспарту, руху пешаходаў і раварыстаў, памяншаючы ролю аўтамабільнага транспарту.
Толькі ўмацаванне сістэмы грамадскога транспарту і інтэграцыі з пешаходным і роварным рухам стварае умовы бесперашкоднага перамяшчэння ў межах гарадоў і гарадскіх метраполій.

11. Хопіць хаосу! Парадак ў прасторы прадугледжвае спраўнае функцыянаванне горада, зводзячы да мінімуму канфлікты інтарэсаў, а клопат пра эстэтычны бок спрыяе яго дабрабыту і прывабнасці.
Прасторавы парадак не ўзнікае ў выніку самастойных адзінкавых інвестыцыйных рашэнняў канкуруючых суб’ектаў бізнесу – наадварот, яны пагаршаюць яго ў вялікіх маштабах. Ён з’яўляецца вынікам комплекснай, абгрунтаванай прасторавай палітыкі – як гарадской, так і дзяржаўнай.

12. Аднаўленне гістарычных і разбураных  гарадскіх тэрыторый – гэта адзін з галоўных выклікаў, перад якім стаяць польскія гарады. Ад іх вырашэння  залежыць развіццё прасторы і падтрыманне свядомасці.
Яно з’яўляецца адкрытым, інтэгрыраваным дзеяннем, якое ажыцяўляецца ў супрацы з мясцовай супольнасцю і ў яе інтарэсах, мае комплексны характар і заключаецца не толькі ў рамонце, але і ўключае ў сябе сацыяльны аспект (акцэнт на будаўніцтве жылля), а таксама экалагічны, эканамічны і урбаністычна-архітэктурны.

13. Культура з’яўляецца асновай і крыніцай гарадскога ладу жыцця.
Місія горада палягае на тым, каб зрабіць культурныя каштоўнасці даступнымі для большсці гараджанак і гараджан, а не толькі элітаў, а таксама ў заангажаванні іх да ўдзелу ў культуры праз ўсеагульную адукацыю. Усеагульны ўдзел у культуры, робіць нашае жыццё лепшым, а горад – прывабным.

14. Субурбанізацыя – стыхійнае павелічэнне  зурбанізаванай зоны далёка па-за межы горада – гэта разбуральны, паталагічны працэс, які варта сістэматычна спыняць.
Субурбанізацыя разбурае вёскі і гарады, парушае прынцыпы ўстойлівага развіцця, супярэчыць ўяўленням „кампактнага горада” і „горада кароткіх шляхоў”. Яна выклікае значныя экалагічныя, эканамічныя і сацыяльныя страты праз надмерную неабходнасць пастаяннага перамяшчэння людзей на доўгія адлегласці, а таксама праз перасылку тавараў, транспартаванне вады, сцёкавых вод, паліва, энергіі, адходаў і інш.

15. Патрэбна доўгатэрміновая дэцэнтралізацыя краіны, асабліва дзяржаўных установаў, якая спрыяе развіццю ўсёй яе тэрыторыі.
Дэцэнтралізацыя заключаецца ў лакалізацыі дзяржаўных устаноў у розных гарадах па-за сталіцай і рэгіянальных установаў па-за абласнымі цэнтрамі. Мае паняцце сацыяльнае, эканамічнае і культурнае.

Гарадскія Тэзісы
ГАРАДСКІЯ ТЭЗІСЫ 2015
Гожув Вялікапольскі, 19 верасня 2015

Надзвычайня гарадскія тэзісы

І. Самы важны сучасны выклік для чалавецтва, гэтанабліжэнне кліматычнай катастрофы.

Асабліва для гарадоў, якія адказныя за большую частку цеплавых газаў.

Гарады, разам з урадамі, глабальным бізнесам і міжнароднымі арганізацыямі павінны рашуча дзейнічаць, кабпрадухіліць кліматычную катастрофу.

Гэта патрабуе рэзкіх змен існуючага марнатраўнага і разбуральнага ладу жыцця, ва ўсіх яго праявах. Не абмяжоўваецца выключна да экалогіі, адносіцца таксама да горадабудаўніцтва, энергетыкі, транспарту, спажывання і харчавання, арганізацыі грамадскага жыцця, культуры і каштоўнасцей.

Кліматычная палітыка гарадоў павінна ўлічваць так дзеянні скіраваныя на змяншэнне эмісіі цеплавых газаў, як і дзеянні дзеля прыстасавання да паступовых зменаў клімату.


Copyright © 2020 KRM | Strony internetowe Trojka Design